«Мама, тата давайце гуляць па-беларуску»

«Мама, тата давайце гуляць па-беларуску»

     Часцей за ўсё бываве так, што дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці и чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць і іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

      Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную ўстанову, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі па беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту, а з другой паловы навучальнага году і ў групах 3-4 гадоў. На іх рэалізуюцца задачы раздзела «Развіццё маўлення» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Рашэннем педагагiчнага калектыва назначаецца адзiны дзень маўлення па-беларуску, калi з ранiцы i да вечара дзецi чуюць беларускую мову у садку i спрабуюць сами на ёй размаўляць. Акрамя таго праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад «Дажынкi», «Свята ураджаю», «Калядкi», «Гуканне вясны» i iншыя, на якiх дашкольнiкаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямi, абрадамi, рамёсламi. Вось Вам i першая ступень адукацыi маленьких беларусаў.

       А далей бацькам трэба развiваць дзiця самастойна у сямьi.

З чаго пачаць?

     Пачнiце з калыханак, чытання книжак-малюнак, прывiтання на роднай мове. Затым звярнiцеся да збораў у садок у гульнёвай форме. «А давай апранацца па-беларуску!» - прапануйце малышу. I называйце яго адзенне: шкарпэткi, насоука, кiшэнька, каунерык, гузiкi, боцiкi i г.д. Праз некалькi дзён ваша дзiця без памылак будзе знаходзiць неабходную рэч, а потым i само назаве яе па-беларуску.

    На кухнi хай мацi пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавiны, гароднiны, электрапрыбораў дзецi запомняць хутка i з задавальненнем будуць ужываць iх у размове з iншымi людзьмi. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбiраюцца, якiя патрэбны цвiкi, гаечныя ключы, дошкi, шпалеры i iншае.

    Iдучы па вулiцы з маленькiм грамадзянiнам Беларусi, раскажыце яму аб памятнiках архитэктуры вашага гораду, назавiце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы у парку, хатнiх i дзiкiх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калi ён змарыуся, хоча адпачыць альбо пагуляць. Рухайцеся паступова, але упарта, и тады, калi ваша дзiця пойдзе ў школу, вы ўбачыце, што нездарма бавiлi час, далучаючы яго да роднай мовы.

   Лiчыце, гэта займае шмат часу, цi патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладваючы, бярэмся за работу i добрых вам з дзiцём гульняў па-беларуску.