Гучы родная мова

ГУЧЫ РОДНАЯ МОВА!

Чалавечая мова – гэта, як вялікі таямнічы бор, поўны жыцця, поўны звонкіх спеваў, нязнанных вясёлых і страшных шэптаў, поўны радасці і смутку. Услухайцеся ў родную мову! I вы пачуеце словы моцныя и велічныя, як дубы, што ўзносяцца ў неба, ёсць словы вясёлыя, як песня сонца, ёсць словы, якія звоняць нібы жураўлікі ў небе, альбо скардзяцца, як енк. Паглядзіце, як гэта цікава: некаторыя словы самім сваім гучаннем як бы пераймаюць тое, што выказваюць, напрыклад: рык, гром, свіст, гук.

Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мілагучнасць – адзін са щляхау выхавання любві да сваёй Радзімы. Дык будзем з замілаваннем услухоўвацца у нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крыніц беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі і роднага краю. Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносіцца да яе, прывіваць любоў і пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.

          Хацелася б, паважаныя бацькі, каб нашым дзецям прывівалася пашана да роднай мовы як у садку, так і дома. У кожнай беларускай сям’і павінны быць часопісы, кнігі для дзяцей на роднай мове. Выхаванне дзяцей павінна грунтавацца на роднай гисторыі, на родным фальклоры, на родных традыцыях. Як мага больш чытайце дзецям апавяданняу, казак; вучыце вершы, прыказкі, пашырайце слоунікавы запас.

          У нас ёсць надзея, што з вашага боку мы сустрэнем аднадумцаў, падтрымку і дапамогу.

Не знішчым мы, не страцім, не загубім

Сваіх лугоў, сваіх азёр, сваіх лясоў.

I родны край, і мову не разлюбім.

У кожныс сэрцы гэты дзеяслоў.

В. Гардзей

«Беларускамоўны дзень у дашкольнай установе»

Беларуская мова – гэта дзяржауная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае их пазнавальныя і интэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

Кожную пятницу у групах у дашкольнай установе праходзіць беларускамоўны дзень. У гэты дзень педагогі арганізуюць адукацыйны працэс (заняткі, святы, гульні, віктарыны і інш.) на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню у выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаў культуры беларускага народа. На іх рэализуюцца задачы раздзела «Развіццё мовы і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.