Тут можна даведацца аб традыцыях і побыце беларускага народа, прыняць удзел у спрадвечных забавах, паслухаць фальклорныя песні і асвоіць беларускія танцы, паназіраць за работай майстроў і самім зрабіць сапраўдныя беларускія сувеніры, пакаштаваць стравы і напіткі нацыянальнай кухні.
Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"
"Дудуткі" - адзін з самых наведвальных музеяў Беларусі - размешчаны за 40 км ад Мінска ў маляўнічай мясціне каля ракі Пціч.
У ваколіцах вёскі Дудзічы побач з комплексам калісьці знаходзіўся маёнтак знакамітага дваранскага роду Ельскіх, якія ператварылі Дудзічы ў буйны рамесны і гандлёвы цэнтр, "сядзібу муз".
Да 1800 года ў маёнтку былі не толькі дом гаспадароў і рамесныя майстэрні, але і драўляная царква, вятрак, тры карчмы, сад, аранжарэя, невялікі гарбарны завод. Кожны месяц у мястэчку праводзіліся кірмашы.
Ініцыятарам стварэння музея "Дудуткі", які адкрыўся ў 1994 годзе, стаў беларускі журналіст Яўген Будзінас. На аснове багатай гісторыі Дудзіч з'явіўся комплекс, дзе ўзноўлены ўклад жыцця беларускага маёнтка ХIХ стагоддзя.
Сёння ў "Дудутках" адкрыты:
-
этнаграфічная галерэя з экспазіцыяй прадметаў побыту ΧVІІІ-ΧΧ стагоддзяў
-
рамесны двор (салома- і лозапляценне, ткацтва)
-
ганчарная майстэрня (музей керамікі)
-
майстэрня цесляра
-
старадаўняя кузня ΧІΧ стагоддзя
-
сыраварня
-
пякарня
-
бровар (цэх самагонаварэння)
-
гараж з рэтра-аўтамабілямі (ЗІМ, Чайка, Хорх, Віліс, Фальксваген Жук, Ганомак, Фіят Тапаліна, Крайслер)
-
вятрак галандскага ўзору (збудаваны ў 1903-1905 гг. братамі Міхаілам і Іванам Паляковымі)
-
драўляная царква Іаана Прарока
-
стайня з пародзістымі конямі, поні, ішаком
-
заасад (каровы, авечкі, свінні, трусы, свойскія птушкі)
-
страусіная ферма
Гасцям музейнага комплексу прапануюць дэгустацыі прадуктаў мясцовай вытворчасці ў бровары (самагон, хлеб, мёд, агурок), у пякарні (свежаспечаны хлеб, 3 віды сыроў, масла) і на ветраку (сялянскі хлеб з салам).
У комплексе ёсць кафэ ("Дудуткі", "Карчма"), бар "Шынок", гасцініца "Пціч", гасцявы дом з лазняй.
На працягу ўсяго года ў "Дудутках" праходзяць святы і фестывалі:
-
Масленіца
-
Адкрыццё і закрыццё сезона ("Спадчына Ельскіх")
-
Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці
-
Фестываль вулічных артыстаў
-
Пленэр кавалёў
-
Open air "Купалле"
-
Прастольнае свята Дудуткаўскага храма
-
Фестываль славы беларускай зброі "Наш Грунвальд"
-
Фэст "Этна Млын"
-
Свята "Трох Спасаў"
-
"Калядная выстаўка"
Дзе знаходзіцца:
Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, за паўтара кіламетра ад вёскі Дудзічы
Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"
Заслаўе - адзін са старажытных гарадоў Беларусі: упершыню згадваецца ў летапісах пад 1127 годам, але заснаваны намнога раней.
Тут захаваліся дзіўныя гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 годзе быў створаны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе".
Сёння музей-запаведнік змяшчае помнікі міжнароднага і рэспубліканскага значэння:
-
гарадзішча "Замэчак" (X-XI стст., летапісны Ізяслаўль)
-
курганныя могільнікі X-XI стст.
-
гарадзішча "Вал" з кальвінскім зборам (XI-XVII стст., заслаўскі замак)
-
касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (другая палавіна XVIII ст.)
-
палацава-паркавы комплекс Пшаздзецкіх
Для шматлікіх наведвальнікаў адкрыты:
-
музейна-выставачны комплекс
-
этнаграфічны комплекс "Млын"
-
музей-ДОТ
-
Дзіцячы музей міфалогіі і лесу
Этнаграфічны комплекс "Млын" створаны ў гонар захаванага ў Заслаўі паравога млына – помніка мукамольнай вытворчасці пачатку XX ст. У комплексе ёсць таксама Хата завознікаў, свіран, кузня.
У музеі-запаведніку "Заслаўе" праходзяць тэатралізаваныя экскурсіі, батлеечныя спектаклі.
Дзе знаходзіцца:
г. Заслаўе, вул. Рыначная, 4
Турысцка-забаўляльны комплекс "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя"
Комплекс "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя" размешчана пад адкрытым небам за 2 км ад Магілёва, насупраць мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле".
Вёска не з'яўляецца музеем у поўнай меры, але знаёміць гасцей з асаблівасцямі беларускага мястэчка XIX стагоддзя, традыцыямі народа, абрадамі, рытуаламі, рамеснымі промысламі.
У этнаграфічнай вёсцы ёсць вуліца майстроў, якая складаецца з 7 хатак:
-
майстэрня ганчара
-
пякарня
-
майстэрня цесляра
-
кузня
-
майстэрня ткачоў
-
хатка майстроў па вышыўцы, пляценню з саломкі і лазы
-
хатка Самагоншчыцы
Тут можна ўбачыць рамеснікаў за працай і набыць зробленыя іх рукамі сувеніры, пакаштаваць моцны алкагольны напой, даведацца, як у даўніну пяклі хлеб, караваі, кулічы, а таксама пачаставацца свежай выпечкай.
Візітная картка вёскі - вялізны вятрак і дом у традыцыйным шляхецкім стылі, дзе знаходзяцца гасцініца і рэстаран (харчэўня).
У турысцка-забаўляльным комплексе "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя" праводзяцца этнічныя фестывалі, кірмашы і беларускія народныя святы.
Дзе знаходзіцца:
Магілёўскі раён, в. Буйнічы
Вёска-музей "Заброддзе"
У гістарычных мясцінах на беразе ракі Нарачанка, дзе стагоддзе таму праходзіла лінія фронту Першай сусветнай вайны, знаходзіцца самабытная вёска Заброддзе. Сям'я беларускага мастака і краязнаўца Барыса Цітовіча ператварыла яе ва ўнікальны музей пад адкрытым небам, прысвечаны ваеннаму мінуламу, і цікавы турыстычны комплекс – з аўтэнтычнай архітэктурай, народным побытам і традыцыямі, атмасферай творчасці.
Сёння ў "Заброддзі" госці могуць наведаць:
-
першы ў Беларусі музей гісторыі Першай сусветнай вайны, які захоўвае больш як 2000 экспанатаў: абмундзіраванне і зброю, процівагаз, дакументы і фатаграфіі, прадметы быту салдат і асабістыя рэчы ў памяць аб блізкіх;
-
музей рэтра-аўтамабіляў, дзе сабраны рарытэты 30-90-х гадоў ХХ стагоддзя: ЗІС-5, ГАЗ-67, ГАЗ М1, Willys, Opel Kadett, Opel Blitz...
-
экспазіцыю матацыклаў і веласіпедаў;
-
музей побыту стагадовай даўнасці (старадаўняя мэбля, ручнікі, адзенне, посуд, музычныя інструменты, фота);
-
кузню і лазню, якой ужо два стагоддзі;
-
творчыя майстэрні мастака і рэжысёра тэатра лялек...
На беразе ракі – пабудаваная ў стылі XVI-XVII стст. драўляная Барысаглебская капліца ў памяць аб усіх загінулых у ваенных дзеяннях. Таксама сярод самых шануемых мясцін Заброддзя і наваколля - лазарэтныя могілкі часоў Першай сусветнай вайны і 6-метровы крыж на пахаванні паблізу ваеннага лагера, памятная капліца ў гонар 80-годдзя заканчэння вайны, стэла і камень на месцы гібелі казака Данііла Шаўчэнкі...
На працягу года ў "Заброддзі" праходзяць сімвалічныя мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі раёна:
-
аўтапрабег па мясцінах памяці ахвяр Першай сусветнай вайны,
-
Дзень Перамогі з памінаннем воінаў дзвюх сусветных войнаў,
-
Дзень памяці герояў...
Для турыстаў у комплексе "Заброддзе" адкрыты аўтэнтычныя сялянскія домікі і ўладкаваны палатачныя гарадкі, працуюць летняе кафэ і сувенірная крама, прапануюцца экскурсіі і забаўляльныя праграмы.
Дзе знаходзіцца:
Мінская вобласць, Вілейскі раён, в. Заброддзе
ВИРТУАЛЬНЫЕ МУЗЕИ
- Музей истории Вов Виртуальный тур
- Историко-культурный комплекс "Линия Сталина"
- Виртуальный тур по Линии Сталина
- Мемориальный комплекс "Брестская крепость-герой"
- Виртуальный тур "Брестская крепость-герой"
- Мемориальный комплекс "Хатынь"
- Виртуальный тур "Хатынь"
- Мемориальный комплекс "Курган Славы"
Мы предлагаем Вам совершить с нами виртуальное путешествие по интересным маршрутам:
Панорамные фотографии Беларуси
Виртуальный тур по Несвижскому замку
Виртуальный тур по Мирскому замку
Виртуальная экскурсия по Лидскому замку
- Брестская крепость-герой
- Буйничское поле
- Верхний город Минска
- Гомельский дворец Румянцевых-Паскевичей
- Дудутки
- Жировичи Свято-Успенский мужской монастырь
- Исторический центр Гродно
- Каменецкая (Белая) вежа
- Красный костел Симеона и Елены (Минск)
- Курган Славы
- Лидский замок
- Линия Сталина
- Мирский замок
- Музей-усадьба И.Репина
- Национальная Библиотека Беларуси
- Национальный парк ”Беловежская пуща”
- Несвижский дворец Радзивиллов
- Полоцкий Софийский собор
- Полоцкий Спасо-Евфросиниевский монастырь
- Поместье Белорусского Деда Мороза
- Руины Новогрудского замка
- Свято-Елисаветинский женский монастырь
- Силичи республиканский горнолыжный центр
- Страусиная ферма под Кобрином
- Троицкое предместье
- Усадьба Зюзи Поозерского
- Хатынь
- Этнографический комплекс Мельница